“Песняры” праедуцца з “палітычным турам” па Украіне

Гэтая арганізацыя вядзе актыўную прапаганду ўступу Украіны ў Мытны саюз. Акрамя беларускіх музыкаў у туры прымуць удзел гурты: С.к.а.й. (Украіна), "Чайф" (Расія), "Антыцелы" (Украіна), Кубанскі казацкі хор (Расія), Эмір Кустурыца і TheNoSmokingOrchestra (Сербія), "Браты Карамазовы" (Украіна).

Афіцыйна канцэртны тур "Мы адзіныя" прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў, паведамляюць украінскія СМІ.

Адзначым, што ўзначальвае “Украінскі выбар” вядомы палітык Віктар Медвядчук. Па дадзеных украінскіх СМІ, Уладзімір Пуцін з'яўляецца хросным бацькам дачкі Медвядчука Дар'і.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі