Пінчукі здадуць кроў для пацярпелых ад пажару на фабрыцы?
На месцы пажару на фабрыцы "Пінскдрэва" працавала больш за 10 машынаў хуткай дапамогі. Паводле неафіцыйных звестак, у горадзе збіраюць усіх, хто здаваў калі-небудзь кроў, каб яны зноў сталі донарамі.
Ад выбуху пашкоджаны не толькі дах, але і кавалак фабрычнай сцяны. Пра гэта Еўрарадыё распавёў відавочца падзеі Віктар Ярашук.
Ярашук: "Машыны "хуткай" заязджалі адразу туды. Там было ўсё кіраўніцтва: міліцыя, пракуратура, КДБ… Спачатку людзі падыходзілі, потым міліцыя перакрыла дарогу і нікога не пускалі".
Журналістам таксама забаранілі падыходзіць да будынку і здымаць на камеры, распавялі Еўрарадыё ў рэдакцыі тэлеканалу “Вараг”.
Нагадаем, ратавальнікам удалося спыніць пажар у 15:14. На цяперашні час у шпіталі знаходзяцца 18 чалавек. Адзін чалавек загінуў. Аднаго чалавека дагэтуль не знайшлі. З-за пажару адбыўся таксічны выкід у паветра, кажуць жыхары Пінску.
Пракуратура пачала крымінальную справу за парушэнне правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах.