Pink Floyd атрымалі чарговую прэмію
Класікі арт-рока Pink Floyd сталі лаўрэатамі прэстыжнай прэміі Polar Music Prize, якая штогод уручаецца прадстаўнікам сучаснай і класічнай музыкі за іх кар'ерныя заслугі.
Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 26 жніўня ў Стакгольме.
У заяве аргкамітэта прэміі сказана, што Pink Floyd ушанаваныя ўзнагародай за «манументальны ўнёсак у развіццё папулярнай культуры. У сваёй творчасці яны выказалі дух і настроі цэлага пакалення».
Нароўне з Pink Floyd, уладальнікам прэміі Polar Music Prize 2008 стане амерыканская выканаўца Рэнэ Флемінг, якая з поспехам гастралюе па самых вядомых оперных пляцоўках свету.
Лаўрэаты атрымліваюць грашовы прыз у памеры 1 мільёна швецкіх крон (каля 168 тысяч долараў) кожны. Прэмія Polar Music Prize была заснаваная ў 1989-м годзе мэнэджэрам швецкага поп-гурта ABBA Сцівам Андэрсанам.
У розныя гады яе лаўрэатамі станавіліся Led Zeppelin, Пол Макартні, Брус Спрынгсцін, Куінсі Джонс і іншыя выбітныя выканаўцы.
Фота: www.prowokator.blogownik.pl