Пінск застаўся без псіхалагічнай дапамогі
На два месяцы спыніў працу тэлефон экстранай псіхалагічнай дапамогі ў Пінску. Рэч у тым, што псіхолаг, якая давала парады пінчукам у цяжкіх жыццёвых сітуацыях, сышла ў адпачынак. Грошаў, каб наняць іншага спецыяліста, у бюджэце горада няма.