Пінскага міліцыянта асудзілі на тры гады за катаванне падазронага
27-гадовы оперупаўнаважаны пінскага РАУС катаваў пры допыце падазронага. Затрыманага жыхара пінскага раёна, які скраў магнітолу з легкавой машыны бацькі міліцыянта даставілі ў будынак Пінскага РАУС. Дапытваць яго ўзяўся сын пацярпелага. Каб дабіцца прызнання міліцыянт спачатку збіваў яго, а потым скаваў рукі і ногі кайданамі і падвесіў яго на металічным ломе. Пасля катаванняў у злачынцы спаралізавала кісці рук.
Затрыманы прызнаўся ва ўсіх крадзяжах за апошні перыяд і не гледзячы на скаргі на стан здароўя, быў адпраўлены ў баранавіцкі следчы ізалятар. І толькі там пінчуку аказалі медыцынскую дапамогу, а справу перадалі ў пракуратуру. У выніку суд прыгаварыў міліцыянта да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск