Пінскага міліцыянта пакараюць за абразу апазіцыянера

Пінскі пракурор, саветнік юстыцыі Святлана Масло накіравала ў Пінскі гарадскі аддзел унутраных спраў пастанову аб прыцягненні прапаршчыка міліцыі Аляксандра Барычэўскага да матэрыяльнай адказнасці, паведамляе “Радыё Свабода”. У дакуменце адзначаецца, што “паводзіны гэтага міліцыянта супярэчаць асноўным прынцыпам Дырэктывы прэзідэнта №2 “Аб мерах для далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату”.

Падчас дзяжурства ў будынку Пінскага ГАУС міліцыянт абражаў грубымі словамі былога дэпутата гарсавета, сябра партыі БНФ Юрася Бахцерава.

Svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі