Пінская прадпрымальніца памерла пасля рэйду падаткавікоў
Ужо некалькі дзён на пінскім калгасным рынку, што на вуліцы Ленінградскай, абмяркоўваюць трагічны выпадак.
15 кастрычніка 60-гадовая прадпрымальніца Людміла Трафімовіч страціла прытомнасць падчас шматгадзіннай праверкі яе шапіка мясцовымі падаткавікамі. Жанчыну шпіталізавалі ў Пінскую лякарню, аднак 19 кастрычніка яна памерла. Варта адзначыць, што прадпрымальнікаў, працуючых на рынку, абурылі паводзіны супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Па словах відавочцаў, калі сталая жанчына самлела і павалілася на падлогу, падаткавікі з жартамі выйшлі папаліць, а хуткую дапамогу выклікалі суседзі прадпрымальніцы. Цяпер пінскія дробныя бізнэсоўцы збіраюць грошы, каб перадаць сям’і памерлай жанчыны.