Пінскі гарвыканкам “просіць” прадпрымальнікаў упрыгожыць горад
Пінскі гарвыканкам разаслаў кіраўнікам прадпрыемстваў, установаў, індывідуальным прадпрымальнікам просьбы размясціць на фасадах будынкаў, вітрынах, кронах дрэваў светлавыя “дажджы”, “фантаны”, гірлянды, феерверкі і пано. Найлепшыя афармляльнікі будуць вызначаныя на штогадовым конкурсе “Фасад года”.