Пінскі хімкамбінат распрадаюць часткамі
27 кастрычніка адбудзецца паўторны аўкцыён па продажы асобнымі лотамі Пінскага хімкамбіната. Пачатковы кошт будынкаў зніжаны на чвэрць. На аўкцыёне апрача будынкаў з абсталяваннем і інфраструктурай будзе прапанавана асобнае абсталяванне — станкі па апрацоўцы дрэва і металу, топачныя катлы, аўтамабілі, вылічальная тэхніка ды інш., агулам 196 назваў. Пачатковы кошт асобнага абсталявання зніжаны на 40%.