Пінскія камуністы прайшлі па горадзе з воклічамі “Жыве Беларусь!” (фота)

У Пінску 7 лістапада святкавалі ўгодкі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Чыноўнікі і ветэраны ўсклалі традыцыйны вянок ля помніка Леніну, прайшлі шэсцем па гістарычным цэнтры горада і правялі мітынг на месцы гібелі ад рук балахоўцаў пінскіх камуністаў. Цікава, што падчас шэсця з калоны чуліся воклікі “Камуністы ідуць!” і “Жыве Беларусь!”.

Падчас мітынгу некалькіх шкаляроў прынялі ў піянеры і ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу токараў. А потым была неспадзяванка ад грамадскай арганізацыі “Белая Русь” — усіх прысутных запрасілі на бясплатны прагляд фільма “Сталінград” у гарадскі кінатэатр. Квіток на гэты фільм каштуе 20 тысяч рублёў, а ў кінатэатры больш за трыста месцаў.

Тыя самыя токары

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі