Пінскія падаткавікі зацікавіліся рэпетытарамі

Умовы аказання паслуг рэпетытараў распаўсюдзіла ў пінскіх СМІ мясцовая падатковая інспекцыя.
Згодна с заканадаўствам, патэнцыйны рэпетытар спачатку павінен стаць на ўлік і заплаціць адзіны падатак. Для жыхароў горада Пінска ён складае 105 тысяч рублёў, а для вяскоўцаў — 90 тысяч рублёў.

Варта адзначыць, што гадзіна кансультацый “трэнера па ведах” у Пінску можа каштаваць больш за 5 еўра і попыт на іх паслугі стабільна высокі. А гэта яшчэ адна крыніца папаўнення дзяржбюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі