Пінскія ратавальнікі не могуць даць рады “русалкам”

Пінскія ратавальнікі наракаюць на рост колькасці нецвярозых пінчанак, якія не выконваюць правілы паводзінаў на вадзе. Ратавальнікі іх завуць “русалкамі”. Службоўцы з жахам назіраюць, як на беразе Піны маладыя жанчыны выпіваюць і не звяртаюць увагі на сваіх дзяцей, якіх прывялі адпачыць на раку. Жанчыны на падпітку проста “пішчам” лезуць у ваду. Кожны месяц спецыяльны патруль складае дзесяткі адміністратыўных пратаколаў за купанне ў недазволеных месцах і за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах. Аднак, гэта дапамагае мала.

З пачатку лета патанулі 7 пінчукоў, з якіх было 3 жанчыны. Усе трагедыі адбыліся там, дзе купацца было нельга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі