Пірс Броснан – ад Джэймса Бонда да мюзікла

Заслужаны агент 007 прызнаўся ў тым, што «ледзь не выскачыў з уласнай скуры», каб атрымаць ролю ў мюзікле «Mamma Mia». Акцёр Пірс Броснан зрабіў усё магчымае і «ледзь не выскачыў з уласнай скуры» дзеля таго, каб сыграць у мюзікле «Mamma Mia», заснаваным на песнях гурта ABBA і адаптаваным для шырокага экрана. Пра гэта са спасылкай на ВВС паведамляе Gigwise. Броснан, які чатыры разы выступаў у ролі Джэймса Бонда, прызнаўся, што ім рухала цікаўнасць - яму было вельмі цікава паглядзець, як дзеянне са сцэны будзе перанесена на экран. Таксама ён паведаміў, што, нягледзячы на ўсе высілкі, ён зусім не чакаў, што яму перападзе хоць якая-небудзь роля.

«Гэта павінна быць больш, чым пацешна. Паглядзець на былога агента 007, які таньчыць і спявае ў свеце ABBA, - ды людзі проста выць будуць ад радасці», - упэўнена заявіў Броснан.

Прэм'ера фільма з удзелам Мэрак Стрып і Коліна Фэрта адбылася 30 чэрвеня, а на брытанскія экраны ён патрапіць у першы тыдзень ліпеня.

Фота: www.kinomuz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі