ПКБ стане Левай партыяй, але страціць частку партыйцаў

25 кастрычніка адбудзецца другое пасяджэнне XIV пазачарговага з’езду Партыі камуністаў Беларускай. Галоўнае пытанне, якое плануецца абмеркаваць, — змена назвы партыі.
Паводле папярэдняга рэйтынгавага апытання былі вылучаныя тры новыя варыянты — Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя “Радзіма". Але, па словах прэс-сакратара ПКБ Сяргея Вазняка, большасць сяброў партыі схіляюцца да назвы з выкарыстаннем слова “Левыя”.

Сяргей Вазняк:
“Маё уражанне, што гэта будзе Левая партыя. З’езд можа назваць і Партыя "Аб’яднаныя левыя", і Левая партыя і Партыя левых. У размовах з сябрамі партыі дамінуе вось гэта”.

Змена назвы партыі пацягне за сабою і колькасныя перамены: частка сяброў ПКБ, якія не хочуць адмаўляцца ад слова “камуністычная”, пакінуць партыю.

Сяргей Вазняк:
“Ну, гэтае пытанне немагчыма вырашыць небалюча. І ясна, што нейкая частка сяброў партыі не згадзіцца з тым, што будзе прыбранае слова “камуністычная” з назвы партыі. І з гэтай часткі нейкая колькасць нават выйдзе з партыі. Вядома, нейкія страты будуць, без сумневаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі