Плануецца змена працягласці адпачынкаў для беларускіх вайскоўцаў

У Беларусі можа быць зменена працягласць адпачынкаў вайскоўцаў тэрміновай службы. Гэтае новаўвядзенне ўтрымліваецца ў папраўках у закон «Аб статусе вайскоўцаў», якія Палата прадстаўнікоў разгледзіць на паседжанні 23 траўня ў другім чытанні.
Зараз вайскоўцы маюць права на асабязковы адпачынак за ўвесь перыяд службы: жаўнеры - 20 сутак, сяржанты і старшыны - 25. У новым нарматыўным акце прапануецца, каб адпачынкі былі прапацыйнымі тэрміну службы па прызыву.

Жаўнеры, якія служаць 18 месяцаў, змогуць адпачыць на працягу 10 дзён, сяржанты і старшыны - 15. Тым хто служыць 12 месяцаў, адпачынкі даюцца адпаведна на 5 і 10 сутак. А вайскоўцам, якія прайшлі навучанне на вайсковых кафедрах ці факультэтах ВНУ і знаходзяцца ў войску толькі паўгады, адпачынка зусім не дадуць.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі