Пляцоўка для гандлю крыптавалютай Віктара Пракапені падвергнулася DDoS-нападу

Віктар Пракапеня / facebook.com/viktor.prokopenya
Віктар Пракапеня / facebook.com/viktor.prokopenya

Пляцоўка для гандлю крыптавалютай Віктара Пракапені падвергнулася DDoS-нападу. Адбылося гэта пасля таго, як бізнэсмэн вырашыў вывесці Currency.com з Расіі, піша The Sunday Times.

"Нас і раней атакавалі, як і ўсе фінансавыя фірмы, але маштабы гэтага нападу былі неверагоднымі", — заявіў Пракапеня.

Па словах бізнэсмэна, у яго пляцоўкі было каля 500 тысяч расейскіх карыстальнікаў.

Раней кампанія асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі