Чарняўскі: Калі ў "Бульбаш-холе" пачаліся работы — гэта парушэнне заканадаўства

Нагадаем, пабудову забаўляльнага цэнтра каля месца масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій прыпынілі летась, пасля пратэстаў грамадскасці і ўмяшання ў справу Генпракуратуры.

Аднак, як паведамляе Радыё Свабода, цяпер працы працягваюцца. Там кладуць тратуарную плітку, парадкуюць тэрыторыю, высаджваюць дрэвы, ставяць новы таніраваны плот. "Гэта адбываецца нягледзячы на тое, што Генеральная пракуратура загадала спыніць будаўніцтва да распрацоўкі новага горадабудаўнічага праекту, які мусіў быць падрыхтаваны Мінаблвыканкамам да 1 траўня гэтага года", — адзначыла каардынатарка ініцыятывы "За ўратаванне мемарыялу Курапаты" Ганна Шапуцька. Паводле яе слоў, з боку "Бульбаш-холу" Курапаты заваленыя смеццем.


Сітуацыю Еўрарадыё пракаментаваў начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі:


"Мы зможам дакладна сказаць, што там адбываецца, калі нам прадставяць праектную дакументацыю, якую яны павінны былі распрацаваць. Пакуль што дакументацыі не прадстаўлялі. А калі там пачаліся работы, значыць гэта парушэнне заканадаўства. У іх ёсць прадпісанне Мінкультуры".

Аднак Чарняўскі пакуль не ведае, калі зможа выехаць непасрэдна на месца будаўніцтва.

Здымкі з Facebook Ганны Шапуцькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі