Подпісы за кандыдатаў у дэпутаты можна будзе збіраць па-за "рэзервацыямі"
Калі мясцовыя ўлады не вызначаць пэўныя месцы для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, то рабіць гэта можна будзе дзе заўгодна. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Лідзія Ярмошына: “Выканкамы павінны прыняць рашэнне, абавязкова да 14 лютага, у якіх месцах нельга арганізовываць пікеты па зборы подпісаў. Калі такія рашэнне не будуць прынятыя, значыць, такія пікеты можна праводзіць паўсюль”.
Кіраўніца Цэнтравыбаркаму нагадала, што пачынаць збор подпісаў сябры ініцыятыўных груп могуць ужо з 14 лютага.
Кіраўніца Цэнтравыбаркаму нагадала, што пачынаць збор подпісаў сябры ініцыятыўных груп могуць ужо з 14 лютага.