Пофала: Германія ніколі не змірыцца з брутальнымі расправамі

"Канцылярыя міністра Пафала — за санкцыі супраць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі". Артыкул пад такой назвай кіраўнік ведамства федэральнага канцлера, федэральны міністр па асобых даручэннях Рональд Пофала апублікаваў у нямецкім штотыднёвіку Focus.

Як піша Пофала, людзі, якія выйшлі ўвечары 19 снежня на мінскія вуліцы, хацелі ўстаць на абарону свабоды і дэмакратыі. Тое, што Аляксандр Лукашэнка выбраў у адносінах да іх шлях гвалту, не знаходзіць не разумення, ні апраўдання.

"Германія ў межах Еўрасаюза выкарыстае ўсе паўнамоцтвы і магчымасці і ніколі не змірыцца з тым, што ў цэнтры Еўропы брутальна распраўляюцца з правамі чалавека", — адзначае нямецкі міністр.

Еўропе, паводле яго меркавання, варта вярнуцца да санкцый супраць афіцыйнага Мінска. Кіраўнік канцылярыі Ангелы Меркель заклікае кіраўніцтва ЕС, а таксама Савет Еўропы да адзінства дзеянняў у гэтым кірунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі