Пол Гарднер: Мінскае "Дынама" ўмацуецца паўночнаамерыканскімі хакеістамі

Каманда мусіць адчуваць сябе адной сям'ёй, заявіў галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) Пол Гарднер. Паводле яго словаў, гэта галоўны прынцып працы з хакеістамі. Нагадаем, 52-гадовы паўночнаамерыканскі спецыяліст ачоліў дынамаўцаў на пачатку чэрвеня. Пад яго кіраўніцтвам сталічная каманда прыме ўдзел у Кантынентальнай хакейнай лізе, якая аб'яднала найлепшыя клубы Расіі, Беларусі, Латвіі і Казахстана.  "Нягледзячы на тое, што хакеістам давядзецца шмат і цяжка працаваць, будзем знаходзіць час для таго, каб пажартаваць і ўсміхнуцца. І калі ўсе будуць працаваць так, як належыць, то мы напэўна дасягнем поспеху", - адзначыў Гарднер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" сцвярджае, што да яго ўжо звярнулася "шмат паўночнаамерыканскіх хакеістаў" з досведам выступленняў у НХЛ, якія жадаюць гуляць за беларускі клуб. Пол Гарднер плануе прыцягнуць у каманду 4-5 "добрых заакеанскіх хакеістаў".
Аднак замежны спецыліст заявіў, што ў яго задачу не ўваходзіць атрыманне адразу ж добрых вынікаў. Ён збіраецца працаваць з мінскім "Дынама" на перспектыву, шукаючы і прыцягваючы ў каманду таленавітых беларускіх хакеістаў. "Бліжэйшая задача - сфармаваць каманду і ўдала пачаць сезон", - кажа спадар Пол Гарднер.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі