Пол Макартні амаль у 10 разоў бяднейшы за U2

Ірландскі гурт U2 узначаліў рэйтынг музыкаў, якія ў 2009 годзе атрымалі са звей дзейнасці найвялікшы прыбытак. U2 атрымалі больш 108-мі мільёнаў долараў, і апярэдзілі свайго бліжэйшага пераследніка Бруса Спрынгсціна амаль удвая (у яго - больш 57 мільёнаў).

Мадона, якая ўзначальвала аналагічны рэйтынг Billboard годам раней, на гэты раз апынулася на трэцяй пазіцыі з 47 мільёнамі долараў.

Цалкам дзясятка самых заможных музыкаў-2009 выглядае так:
1. U2 (108,6 мільёна даляраў)
2. Брус Спрынгсцін (57,6 мільёна)
3. Мадона (47,2 мільёна)
4. AC/DC (43,6 мільёна)
5. Брытні Спірс (38,9 мільёна)
6. Пінк (36,3 мільёна)
7. Jonas Brothers (33,6 мільёна)
8. Coldplay (27,3 мільёна)
9. Кені Чэсні (26,6 мільёна)
10. Metallica (25,6 мільёна).

А вось амерыканка Беёнсэ заняла толькі 13 месца. За ёй у рэйтынгу размясціўся Элтан Джон.)

Цікава, што Сэр Пол Макартні з 12-ццю мільёнамі долараў аказаўся амаль у 10 разоў бяднейшым за U2 і заняў 31-е месца.

Фота:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі