Пол Маккартні запісаў альбом у стылях блюз, транс, данс і даб
Пол Маккартні запісаў новы альбом, які атрымаў назву Electric Arguments, паведамляе Daily Telegraph.
Новы дыск запісаны з прадзюсерам па мянушцы Youth, вядомым па гурце Killing Joke, і будзе выпушчаны пад псеўданімам Fireman.
Альбом уяўляе сабой неадрэпетаванае "музычнае варыва, кіпячы булён з сырога блюзу, кантры, фолка, трансу, данса і даба" з раскінутымі тут і там словамі. Дарэчы, словы да песень, Маккартні пазычыў з розных вершаваных зборнікаў.
Дата выхаду новага альбома пакуль не называецца.