Полк Каліноўскага развітаўся байцом, які загінуў 7 лістапада
Развітанне з байцом / тг-канал палка Каліноўскага
Полк Каліноўскага развітаўся байцом, які загінуў 7 лістапада. Яго імя не называецца.
"Вайна — гэта выклік для сапраўднага мужчыны. Можна схавацца ці ўцячы. А можна ўстаць супраць зла і ваяваць з ім!
Наш герой быў бацькам, гаспадаром і ваяром. Ён абраў цяжкі шлях барацьбы з агрэсіяй і бесчалавечнасцю са зброяй у руках. Ён абраў шлях вызвалення Беларусі, праз вызваленне Украіны. Ён загінуў у баі, як герой, — гаворыцца ў паведамленні падраздзялення.
10 лістапада з'явілася інфармацыя, што баец загінуў падчас выкананьня баявой задачы 7 лістапада. У гэтым жа баі былі паранены яшчэ некалькі байцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.