Польшча і краіны Балтыі далучацца да Шэнгенскай дамовы ўжо сёлета
Краіны Балтыі, а таксама іншыя новыя чальцы ЕС, павінны далучыцца да Шэнгенскай дамовы ўжо ў снежні 2007 года. Рашэнне аб гэтым будзе падпісана ў лістападзе. Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве еўрапарламента ў Латвіі.
У рамках шэнгенскай дамовы, памежны кантроль будзе скасаваны на ўсіх сухапутных межах паміж старымі 15 і новымі краінамі ЕС — Чэхіяй, Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, Мальтай, Польшчай, Славакіяй, Славеніяй і Венгрыяй.
Памежны кантроль захаваецца толькі на марскіх і авіяперавозках — у аэрапортах, паведамляе “РИА Новости”.
Нагадаем, для беларусаў кошт шэнгенскай візы складзе 60 еўра. Цяпер міністэрства замежных спраў нашай краіны вядзе перамовы, каб знізіць аплату за візы ў Польшчу да 35 еўра.
Цяпер аднаразовая польская віза каштуе 5 еўра.