Польшча і Расія разам займуцца расселдваннем катастрофы ТУ-154

Польшча збіраецца правесці ўласнае расследаванне прычын катастрофы ТУ-154, у якім знаходзіўся Лех Качыньскі. Па словах польскага міністра юстыцыі Кшыштафа Квяткоўскага, польскае Міністэрства замежных спраў папросіць расійскі бок дазволіць доступ да месца здарэння польскім пракурорам. Генеральны польскі вайсковы пракурор палкоўнік Кшыштаф Парульскі разам групай іншых вайсковых пракурораў ужо выляцеў у Смаленск. Супрацоўнічаць з польскімі службамі падчас расследвання паабяцаў і Дзмітры Мядзведзеў. Такія намеры расійскі прэзідэнт выказаў у тэлефоннай размове з польскім прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі