Польшча просіць Беларусь дапамагчы ў расследаванні катастрофы самалёта
Польшча просіць Беларусь дапамагчы ў расследаванні катастрофы ўрадавага самалёта ў Катыні. Пра гэта 8 ліпеня на польскім тэлеканале TVN у праграме "Кропка над i" паведаміў генеральны пракурор Польшчы Анджэй Серэмет. Вядучая праграмы спытала ў гепракурора, ці вядома, што гэта былі за стрэлы, якія чутны на відэа, зробленым на месцы катастрофы адразу пасля падзення самалёта. Серэмет адказаў, што відэа было знята беларусам і што польская генпракуратура папрасіла Беларусь правесці допыт гэтага чалавека. Польскія пракуроры на 2 старонках сфармулявалі пытанні ды аўтара відэа. Зараз польская пракуратура чакае на выкананне гэтай просьбы Беларуссю.