Польшча ўжо фармуе спіс асобаў, датычных да палітычных рэпрэсіяў
Пра гэта журналістам заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Ён адзначыў, што асобам, якія трапілі ў спіс, будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы. Затым спіс будзе перададзены і іншым краінам Шэнгенскай зоны.
Кіраўнік МЗС пракаментаваў і пазітыўную ацэнку беларускага МЗС на ўвядзенне Польшчай бясплатных візаў для беларусаў. Сікорскі выказаў спадзеў на тое, што беларускія ўлады паклапоцяцца пра ўсіх сваіх грамадзянаў. У тым ліку і пра тых апазіцыянераў, якія сядзяць у турме, піша "Ежедневник".