Польская паліцыя раскрыла падрабязнасці бойкі беларускіх футбалістаў

Польская паліцыя разбіраецца, хто больш вінаваты ў бойцы паміж беларускімі футбалістамі і жыхарамі мястэчка Ілава.
Нагадаем, у сераду ўвечары былі затрыманыя гульцы юніёрскай зборнай, якія ўдзельнічалі ў бойцы з двума жыхарамі мястэчка Ілава.

Як распавёў Еўрарадыё прэс-афіцэр ілаўскай паліцыі Славамір Нойман, бойка адбылася пасля 21-й гадзіны. Два палякі зачапілі двух беларускіх футбалістаў.

Праз нейкі час удзельнікі бойкі разышліся, але праз 10-15 хвілін футбалісты вярнуліся з дзевяццю сябрамі. На момант, калі рыхтавалася гэтая навіна, польская паліцыя дапытвала ўдзельнікаў бойкі, а таксама сведак здарэння.

Аніводзін з удзельнікаў бойкі сур’ёзных пашкоджанняў не атрымаў. На цяперашні момант не вызначана, хто пачаў бойку, а таксама хто і ў якім памеры будзе адказваць. Аднак у прэс-службе паліцыі кажуць, што калі высветліцца, што вінаватыя беларусы — то яны будуць адказваць згодна з польскім заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі