Польскі кіроўца пацярпеў ад фосфарнай хмары

Кіроўца знаходзіўся за 30 км ад месца, у якім сышоў з адхону і загарэўся цягнік з жоўтым фосфарам.
Па вяртанні на радзіму ён звярнуўся ў Люблінскі шпіталь, дзе яму дыягнаставалі пашкоджанне печані. Дактары сцвердзілі, што хвароба магла ўзнікнуць з дзеяннем таксічнай форсфарнай хмары. 19 ліпеня люблінскі ваявода склікаў крызісную нараду.

Міністэрства аховы здароўя Украіны інфармуе, што колькасць шпіталізаваных сягнула 143 чалавек.

Нагадаем, ля львоўскай вёскі Ажыдліў пайшоў пад адхон цягнік, які вёз з Казахстану ў Польшчу таксічны фосфар. З 15 цыстэрнаў, якія сыйшлі пад адхон, 6 згарэла. У атмасферу трапілі таксічныя субстанцыі.

Мясцовыя ўлады пераконваюць, што сітуацыя пад кантролем, а пробы паветра і вады не паказваюць анамаліяў.

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заклікаў выканаўчую ўладу не хаваць сапраўдных вынікаў аварыі, нагадаўшы сумны досвед савецкіх чаоў, калі праўда пра Чарнобыль утойвалася месяцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі