Польскія медсёстры ліквідуюць “намётавае мястэчка”
15 ліпеня ў Варшаве будзе ліквідаванае "белае намётавае мястэчка" медсясцёр, якія пратэстуюць перад будынкам канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы. Кіраўнік прафсаюза медсясцёр Дарота Гардзіяс прызнала, што такая форма пратэсту не прынесла вынікаў.
Аднак яна заявіла, што медсёстры не перастануць змагацца за годныя заробкі. Намётавае мястэчка перад урадавым будынкам прастаяла 4 тыдні.
Беларуская служба Польскага радыё
Аднак яна заявіла, што медсёстры не перастануць змагацца за годныя заробкі. Намётавае мястэчка перад урадавым будынкам прастаяла 4 тыдні.
Беларуская служба Польскага радыё