Польскія памежнікі з 15 верасня спыняюць працу на “Варшаўскім мосце”

Польскія памежныя і мытныя службы раніцай 15 верасня спыняюць працу ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" на беларускай тэрыторыі. Як паведаміў начальнік памежнага прапускнога пункта "Варшаўскі мост" Іван Янушкевіч, у вуснай форме польскі бок паведаміў, што ў ноч з 14 на 15 верасня яшчэ будзе праводзіцца сумесны памежны і мытны кантроль на выезд з Беларусі.

У 8.00 15 верасня польскія памежнікі і мытнікі сыйдуць з памежнага пераходу. На думку беларускіх памежнікаў, новы рэжым працы дазволіць скараціць час перасячэння мяжы пры выездзе з Беларусі, паколькі фактычна няма мытных абмежаванняў на вываз тавараў з краіны, за выключэннем тых, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Сумесны кантроль на выезд з Беларусі дзейнічаў на "Варшаўскім мосце" з 1992 года.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі