Польскія прафсаюзы трэці дзень ладзяць у Варшаве дэманстрацыі (фота)
Яны выступаюць супраць павышэння пенсійнага ўзросту да 67 гадоў і дабіваюцца павелічэння даплат за перапрацоўку.
14 верасня — кульмінацыйны дзень пратэстаў.
Ужо з раніцы ў цэнтры Варшавы быў перакрыты рух. Шматлікія з пратэстуючых прыехалі на акцыю з іншых гарадоў. Калоны дэманстрантаў збіраліся ў розных месцах і ў розны час, аднак аб’ядналіся ў адну вялікую калону ў самым цэнтры горада. Далей шэсце накіравалася да пляцу каля Каралеўскага замка, дзе пройдзе мітынг.
Варта звярнуць увагу на патрабаванні, якія прад’яўляюць прафсаюзы. Гэта правядзенне рэальнага, а не штучнага сацыяльнага дыялога, адмена змяненняў у Працоўны кодэкс (паводле якіх працаўнікі будуць атрымоўваць менш за перапрацоўкі), прыняцце закона аб падвышэнні мінімальнага заробку. Таксама яны хочуць, каб урад адмовіўся ад ужо ўведзенага падвышэння пенсійнага ўзросту да 67 гадоў.