Польскія шпіёны атрымалі ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі
Ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі атрымалі чацвёра беларускіх грамадзянаў, якіх прызналі вінаватымі ў здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Такі прысуд агучыла 14 верасня вайсковая калегія Вярхоўнага суда Беларусі. Афіцэр Вайскова-паветраных сілаў і Супрацьпаветранай абароны Уладзімір
Рускін асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі, начальнік выведкі штаба
адной з зенітна-ракетных брыгад маёр Віктар Богдан – да 9 гадоў
зняволення, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады Сяргей Карнілюк і Павел
Пяткевіч – да 7 гадоў кожны.
Усе яны будуць адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Паводле рашэння суда, усе чацвёра пазбаўленыя вайсковых рангаў.
Нагадаем, вайскоўцаў затрымалі ў пачатку года, пасля таго, як на беларуска-польскай мяжы ва Уладзіміра Рускіна знайшлі сакрэтныя матэрыялы, якія ён спрабаваў вывезці. Пра выкрыццё рэзідэнтурнай сеткі вайсковай выведкі Польшчы летам паведаміў КДБ.
Дзяржбяспека сцвярджала, што замежныя спецслужбы цікавілі вайскова-стратэгічныя аб’екты Беларусі і Расіі, размяшчэнне і якасць сродкаў супрацьпаветранай абароны.
БЕЛТА