Польскія ўлады пагадзіліся выканаць умовы мытнікаў
Пасля 12-гадзінных перамоў у Міністэрстве фінансаў Польшчы мытнікі і прадстаўнікі ўлады здолелі выпрацаваць прапановы рашэння праблем супрацоўнікаў Мытнай службы. Двухбаковая дамова прадугледжвае павелічэнне заробку мытнікаў на 500 злотых (230 долараў).
У хуткім часе павінен быць падрыхтаваны законапраект "Аб Мытнай службе", у якім не будзе шэрагу карных запісаў, якія існуюць адносна іншых службаў, паведамляе “Польскае радыё”. У дамове таксама гаворыцца, што як мінімум кожныя 5 гадоў мытнік мае права на павышэнне.
Да 15-га траўня кіраўнік Мытнай службы павінен прадставіць законапраект, мэтай якога з’яўляецца ўніфікацыя працоўных кантрактаў мытнікаў з кантрактамі іншых падобных катэгорыяў працаўнікоў.
Аднак перамовы ў Варшаве яшчэ не сведчаць пра заканчэнне пратэсту мытнікаў. На сустрэчу ў сталіцу не прыехалі прадстаўнікі пратэстацыйнага камітэту "Беластоцкае пагадненне", паколькі ў павестку дня не былі ўключаныя іх патрабаванні.
Уступныя пагадненні прадугледжваюць вяртанне мытнікаў на працу – прынамсі, да моманту правядзення наступных кансультацый.