Помнік загінулым у гады вайны цыганам усталююць у Мінску

Помнік цыганам, загінулым у гады Другой сусветнай вайны, плануецца ўсталяваць у Мінску. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшыня Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Леанід Левін. Левін адзначыў, што праект абмяркоўваўся паміж прадстаўнікамі цыганскай і габрэйскай абшчын. Мяркуецца, што увасабляць вобраз, які ўжо прыдумалі ініцыятары праекту, будзе скульптар Уладзімір Жбанаў. Пакуль яшчэ не вядома, дзе менавіта размесціцца манумент, не вырашанае і пытанне з фінансаваннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі