Пошта Нямеччыны выпадкова надрукавала маркі з паплечнікам Гітлера

Маркі з паплечнікам Гітлера Рудольфам Гесам выпадкова надрукавала пошта Нямеччыны. Неанацысты скарысталіся спецыяльным сервісам нямецкай паштовай службы Deutsche Post, каб надрукаваць маркі з фотаздымкам Геса.  Прадстаўнік паштовай службы сцвярджае, што замова на друк прыкладна 20 марак коштам 55 еўрацэнтаў была выканана з-за неўважлівасьці. Цяпер кампанія збіраецца перагледзець паслугі па друкаванні індывідуальных марак, якімі можа скарыстацца кожны немец. 

Нагадаем, Рудольф Гес памёр у 1987 годзе ва ўзросце 93 гадоў, пасля таго, як правёў паўстагоддзя ў турме.

Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі