Поўная версія генеральнай рэпетыцыі параду (Фота+Відэа)

Па вуліцах Мінска прайшло больш за 2,5 тысячы салдат і праехала 160 адзінак тэхнікі, а піратэхнікі нават запусцілі ў неба трэніровачны салют.
Увечары 30 чэрвеня ў Мінску прайшла генеральная рэпетыцыя параду. Месца яе правядзення ачапілі міліцыянты і патрапіць туды можна было толькі праз металадэтэктары. Сокі, воды і тым больш піва даводзілася пакідаць на “ўваходзе” або праносіць у сабе. Між тым на рэпетыцыю сабралася мноства народу: нехта 3 ліпеня з’язджае з горада, а нехта проста не хоча на свята лезці ў натоўп.

Перад прысутнымі прайшлі больш за 2,5 тысячы салдат, а таксама 160 адзінак тэхнікі. Акрамя танкаў, пушак і “кацюш” праехалі трактары, цягачы, БелАЗы і МАЗы (цікава, што славутыя аўтазакі па праспекце чамусьці не паедуць).

Афіцэры, якія стаялі побач, бурна абмяркоўвалі фінансавы аспект параду. Падпалкоўніка ўразілі неверагодныя выдаткі: маўляў, толькі для танкаў заліваецца спецыяльнае параднае паліва, якое значна даражэй каштуе, ды і расход яго вялікі.

У гэты час у небе заззяў “трэніровачны” салют...



















Відэа: Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі