Пра Анну Ніколь Сміт пакажуць оперу
17 лютага знакамітая лонданская Каралеўская опера (Royal Opera House) мае паставіць спектакль пра мадэль Playboy Анну Ніколь Сміт.
Кампазітарам спектакля выступіў Марк-Энтані Тэрнэдж, лібрэцістам -
Рычард Томас. Галоўную партыю ў спектаклі будзе спяваць Ева-Марыя
Вэстбрук - сапрана з Даніі, яка раней выступала ў Ла-Скале і
Ковент-Гардэне.
Дэталі сюжэту спектакля пакуль не
ўдакладняюцца. Аднак раней паведамлялася пра тое, што ў спектаклі
выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, ёсць месца сэксуальным сцэнам і
эпізодам, звязаныя з ужываннем наркотыкаў.
Нагадаем, Анна Ніколь
Сміт стала дзяўчынай Playboy у 1993 годзе, што прынесла ёй сусветную
вядомасць. У 1994 годзе мадэль выйшла замуж за 89-гадовага нафтавага
магната і міліярдэра Говарда Маршала, які хутка памёр і за мільярды
якога Сміт давялося змагацца на працягу 12 гадоў.
Фота: www.og.ru