Пра Чэслава Немэна згадаюць не толькі музыказнаўцы, але і яго аднавяскоўцы

Прэм'еру новага фільма "Гэты дзіўны свет", прысвечаны знакамітаму польскаму музыканту, ураджэнцу Беларусі Чэславу Немэну, прадставіць 29 лістапада тэлеканал "Лад". Назва дакументальнага фільма перагукаецца з адным з самых вядомых хітоў Немэна — "Dziwny jest ten swiat".
БелаПАН нагадвае, што Немэн нарадзіўся 16 лютага 1939 года ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна. У 1958 годзе разам з апошняй хваляй польскіх рэпатрыянтаў сям'я будучага музыканта пераехала ў Польшчу, аднак памяць пра родныя мясціны Чэслаў захоўваў усё сваё жыццё, і свой псеўданім узяў у гонар знакамітай ракі.

Музыку Немэна мастацтвазнаўцы называюць культурнай падзеяй, якая зрабіла ўплыў на ўсю сусветную музыку ХХ стагоддзя. Музыкант выступаў на адной сцэне са Стыві Уандэрам, Марлен Дзітрых, удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Мюнхене, заваёўваў прэстыжныя ўзнагароды ў міжнародных конкурсах. Нягледзячы на зорны статус, Чэслаў Немэн ніколі не забываў сваіх аднавяскоўцаў: ён пісаў ім лісты, тэлефанаваў, прыязджаў, запрашаў на канцэрты.

У студзені 2004 года Немэн памёр у Варшаве ад раку. У фільме "Гэты дзіўны свет" пра Чэслава Немэна ўспамінаюць не толькі музыказнаўцы, але і яго сябры, аднавяскоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі