Пра Дзмітрыя Уса згадалі ў КДБ
Сёння экс-кандыдата ў прэзідэнты выклікалі на допыт па справе аб "масавых беспарадках".
"Знаёмілі з дакументамі, але гэта не было выстаўленнем абвінавачання. Сказалі прыйсці зноў ў панядзелак, 14 сакавіка", — паведаміў Дзмітры Ус Радыё "Свабода".
Нагадаем, палітык-прадпрымальнік па справе аб падзеях 19 снежня пакуль праходзіць у якасці падазраванага.