Пра што Лукашэнка сказаў беларускаму народу ў сваім пасланні (аўдыё)

У штогадовым пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу кіраўнік дзяржавы гаварыў пра тое, што пастаўляць венесуэльскую нафту выгадна, паабяцаў працяг эканамічнай лібералізацыі, выказаўся наконт таго, як важна пазбавіцца расійскай манаполіі, прызнаўся, што былы прэзідэнт Кыргызстану знаходзіцца ў Мінску
Лукашэнка: Нафту з Венесуэлы вазіць выгадна



У сваім выступе ў Нацыянальным сходзе Аляксандр Лукашэнка згадаў пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь.

"Ды не дурань я, я ўсё даўно пралічыў. Калі не выгадна, ніхто сюды нафту не павязе. Спецыялісты ўсё пралічылі... Расія думае, што мы нікуды не падзенемся. Падзенемся!" - заявіў кіраўнік краіны.


Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Мінску

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Нацыянальным сходзе.

 

Па яго словах, экс-прэзідэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў з сям'ёй знаходзіцца ў сталіцы Беларусі з ночы панядзелка. Лукашэнка прызнаўся, што даў загад адпаведным службам падрыхтаваць перапраўку Бакіева ў Мінск.

Лукашэнка: "У панядзелак я даручыў адпаведным службам, каб арганізавалі перапраўку Бакіева ў Мінск. Па яго просьбе, ён пра гэта прасіў і не аднойчы. Хоць быў закрыты аэрапорт, гэта вашыя, кажу, праблемы, вы ваенныя людзі - каб Бакіеў быў у Мінску! І ў панядзелак ён быў у Мінску. Толькі 4 чалавекі нам удалося прыняць тут, і яны знаходзяцца пад абаронай нашай дзяржавы і асабіста вашага прэзідэнта".

Поўны варыянт аўдыё пра сітуацыю з Бакіевым слухайце тут


Лукашэнка не хоча бачыць апазіцыю ў Еўранэсце



"Беларусь у парламенцкай структуры Ўсходняга партнёрства "Еўранэст" павінны прадстаўляць выключна парламентарыі", — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ніколі не падтрымае ідэю, каб у Еўранэсце прысутнічала апазіцыя. Кіраўнік Беларусі выказаў здзіўленне з нагоды таго, што такія патрабаванні Еўропа выстаўляе толькі да Беларусі.

З другога боку, Лукашэнка назваў усцешным, што паважлівыя адносіны з Беларуссю сталі будаваць такія краіны, як Нямеччына, Францыя і Італія.


Лукашэнка: Мы дзякуем за дапамогу не Расіі, а нашым "ворагам": МВФ, Еўропе, Захаду

 

Лукашэнка: "Мы выжылі ў гэтай блакадзе ва ўмовах фінансавага крызісу. І я сёння вымушаны дзякаваць не Расію "родную матушку", нашу родную Расію. Каму дзякаваць? Нашым "ворагам" (у двухкоссе бяру): МВФ, Еўропе, Захаду. Яны нам гэтыя мільярды давалі, каб наша краіна выжыла. Сёння мы гаворым, што болей нам гэтая праграма не патрэбна. Так жа, Пётр Пятровіч [Пракаповіч, кіраўнік Нацбанку — Еўрарадыё], абыдземся? Але яны нас падтрымалі. Чаму вы [Расія — Еўрарадыё] так да нас адносіцеся?".


Лукашэнка: Я ведаю, чым дыхаюць апазіцыянеры

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт перспектываў "каляровых рэвалюцый" у Беларусі.

 


Лукашэнка абяцае працяг эканамічнай лібералізацыі

Такія абяцанні кіраўнік Беларусі даў падчас выступу з Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.

"Беларусь павінна трапіць у трыццатку краін па прывабнасці прадпрымальніцкай дзейнасці. Але шмат чаго давядзецца зрабіць. У бліжэйшым часе будзе выдадзены новы ўказ аб ліцэнзаванні, накіраваны на спрашчэнне ліцэнзавання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Кіраўнік дзяржавы загадаў Дзяржкантролю праверыць вынікі паездак беларускіх чыноўнікаў па ўсім свеце

Кантролем за продажам беларускіх тавараў за мяжой Лукашэнка даручыў займацца Камітэту дзяржкантролю. Ён мусіць падаць канкрэтны аналіз па дзейнасці ўрада па заваяванні новых рынкаў. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, у свой час была маса камандзіровак беларускіх чыноўнікаў па ўсім свеце, але ці ёсць ад іх эфект?

Акрамя таго, ён заявіў: "Да восені чакаю ад урада рашэнняў па кардынальным спрашчэнні падаткавай сістэмы".


Лукашэнка: Нам жыццёва неабходна сыйсці ад расійскай манаполіі

"Нам жыццёва неабходна сыйсці ад дыктата, манаполіі расійскай і іншых. Гэта галоўная наша мэта... Усё, што мы робім, накіравана на захаванне і ўмацаванне суверэнітэта маладой беларускай дзяржавы", — заявіў кіраўнік Беларусі падчас выступу з Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.


Камітэт дзяржкантролю зоймецца будаўнічай галіной

Такое распараджэнне даў кіраўнік дзяржавы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

"Шарлатанства ў будаўніцтве дастаткова... Я ўжо аддаў распараджэнне Камітэту дзяржкантроля, якое асабліва не афішаваў. Загадаў, што калі знойдзеце ў дамах недапрацоўкі, знайсці выканаўцаў, туды іх, калючым дротам агарадзіць - і няхай ліквідуюць за свой кошт. Нельга пляваць у душу народу!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Лукашэнкі, будаўнічыя арганізацыі, якія дапусцілі здачу жылля, непрыгоднага для пражывання, будуць пазбаўляцца ліцэнзій: "Камітэт дзяржкантролю прыйдзе і здыме нагавіцы і выкіне на вуліцу. Таму вымайце грошы і ідзіце, ліквідуйце трэшчыны, пралікі і працёкі. Каб не было пасля горш і больш балюча".


Лукашэнка: Да 1 ліпеня стварыце праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця

Новая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця павінна быць распрацаваная да 1 ліпеня. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць, што распрацоўку праграмы павінен весці не толькі ўрад, але найперш Адміністрацыя прэзідэнта, якая будзе і каардынаваць гэтую працу.

Кіраўнік Беларусі лічыць, што неабходна запрасіць для працы над ёй бізнэс-супольнасць, міжнародных экспертаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі