Пра ўкраінскага сабаку-сапёра Патрона знялі мультсерыял
Патрон / AP
З'явіўся серыял пра ўкраінскага сабаку-сапёра Патрона. Першы эпізод ужо на YouTube. Ён называецца "разбураны мост".
Патрон — службовая сабака пароды джэк-рассел-тэр'ер. Гэта адзін з сімвалаў ўкраінскай арміі і супраціву украінцаў расійскай агрэсіі. Патрон — частка каманды сапёраў Чарнігаўскай вобласці. Ён займаецца пошукам мін, якія засталіся пасля адступлення расійскіх войскаў з тэрыторыі Украіны. Сабака знайшоў ужо больш за 200 выбуховых прылад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.