Прабачце, людзі, вы ж піхаеце карціны!
Учора ў галерэі “Ў” адбылося адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра
Цэслера. Адначасова ў адным месцы горада сабраліся каля 300 чалавек,
з-за чаго саму выставу разглядзець не атрымалася. Такі вялікі наплыў людзей ў галерэю “Ў” сведчыць аб трох важных рэчах. Па-першае, Уладзімір Цэслер па-ранейшаму вядомы і актуальны мастак. Па-другое, галерэя “Ў” хутка набірае папулярнасць. І па-трэццяе, людзі сумуюць па гучных мерапрыемствах.
Людзей было так шмат, што будынак галерэі не здолеў усіх прыняць, таму людзі хадзілі туды-сюды і пілі каньяк у гонар вялікага мастака на вуліцы, не зважаючы на кусачы мароз!
Фатаграфаваць было вельмі складана, бо людзі не давалі праходу, карцін было не бачна, а лінза фотааб’ектыву вокамгненна пацела. Але ўсё адно, мы прапануем вашай увазе фотасправаздачу з месца падзей і ўражанні некаторых сяброў і калег Уладзіміра Цэслера, якія шчыра распавялі Еўрарадыё пра свае адчуванні.
Музычны крытык, член саюза кампазітараў Элеанора Язерская:
"Я не проста ведаю Ўладзіміра, я сябрую з ім ўжо колькі гадоў і з асалодай назіраю за тым, як расце талент гэтага бліскучага мастака. Яго работы могуць смела ўпрыгожваць біенале ўсяго свету, у любой краіне. Я толькі што вярнулася з Італіі, я была ў Венецыі, дзе праходзіць самае прэстыжнае біенале авангарднага мастацтва. Некалькі гадоў таму, там былі прадстаўленыя некаторыя работы Цэслера і яны выклікалі вялікую зацікаўленасць у людзей.
Уладзімір Цэслер вельмі сціплы чалавек. Яго работы знаходзяцца ў вядомых музеях, але ён ўсё адно застаецца вельмі сціплым. Я ведаю, што ён неахвотна пакідае Беларусь, Мінск, свой дом-майстэрню на вуліцы Першамайскай. Патрыёт!
Калі казаць пра выставу "Вектарная прастора", то я яе не зразумела. Авангарднае мастацтва мне не вельмі блізкае. Вось, што выклікала ў мяне сапраўднае захапленне, дык гэта праект Уладзіміра “Дванаццаць з ХХ”. Вось гэта было проста і геніяльна! А ў галерэі з-за вялікай колькасці людзей я нават і не пабачыла тых работ.
Раней будынак, дзе зараз знаходзіцца галерэя “Ў” называлі “бамжатнікам”, бо там заўсёды круціліся бамжы. Я там купляла курэй і вараную каўбасу, а цяпер там зрабілі галерэю. Я нават і не ведала! Цікава.
Дык вось, на адкрыцці выставы Цэслера было столькі людзей, што мне падалося, нібыта ўвесь культурны і інтэлектуальны Мінск сабраўся, каб быць на гэтай выставе. Падысці да работ было немагчыма. Трэба будзе яшчэ раз прыйсці і паглядзець больш уважліва.
Цэслер выдатны, таленавіты мастак! Ведаеце, калі ў мяне дрэнны настрой, то я праглядаю яго работы і кожны раз мяне ўражвае яго высокі густ, нечаканае мысленне, талент! Брава Валодзі Цэслеру"!
Музыка, бубнач гурта “Apple tea” Аляксандар Сапега:
"Я бачыў некаторыя работы Ўладзіміра ў яго майстэрні, а цяпер, вось, пабачыў у павільёне ўсе разам. Гэта здарылася ўпершыню. Мне вельмі спадабаліся “раксладкі колераў на спектры”! На іх немагчыма спакойна глядзець! Яны мяне моцна раздражняюць і выводзяць з сябе. Праўда! Я сапраўды пачынаю нервавацца.
Так што, добра, што падавалі каньяк! Ён залагоджваў гэтую рэакцыю, я ўпэўнены. Але мне не пашанцавала, бо я быў за рулём і спакойна выпіць не мог. (смяецца)
Што тычыцца непасрэдна адкрыцця, то мне часам немагчыма было праціснуцца сярод людзей, так шмат іх прыйшло! Часам, нават прыходзілася крычаць, маўляў, прабачце, людзі, вы ж піхаеце карціны! Бачна, што людзі сумуюць без такіх “эвентаў”.
Эстэтычнага задавальнення ад адкрыцця выставы я не атрымаў, калі шчыра, але як частка соцыюму я зразумеў, што народу гэта патрэбна! Гэта ж цікава, клёва і крута!
Я для сябе вырашыў схадзіць на выставу яшчэ раз, асобна. Бо варта ж адыйсці, адчуць асалоду ад назірання, адчуць аб’ём, прыламленне… У гэтым жа ўвесь сэнс. Так што, заклікаю людзей наведаць выставу асобна!"
Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, лічыць, што такая вялікая колькасць людзей на адкрыцці выставы Уладзіміра Цэслера сведчыць пра папулярнасць галерэі:
"Мы не чакалі, што прыйдзе так шмат людзей. Галерэя сабрала каля трохсот чалавек. Шкада, што на афіцыйным адкрыцці ў нас былі непаладкі з гукам, было кепска чуваць выступоўцаў, але тыя, хто хацеў выказацца, ці нешта пачуць, атрымалі такі шанец.
Нам прыемна, што адначасова з адкрыццём выставы Цэслера ў горадзе адкрываліся яшчэ чатыры. Пры такім выбары такая колькасць людзей ў галерэі “Ў” сведчыць пра тое, што мы папулярныя. Гэта вельмі прыемна!
Нагадаем, што выстава працягнецца да 6 лютага.