Праблема Польшчы, Эстоніі і Літвы з Расіяй – агульнаеўрапейскія

Праблема Польшчы, Эстоніі і Літвы ў іх стасунках з Расіяй – агульнаеўрапейская праблема, - адзначыў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Бароззу на сумеснай выніковай прэс-канферэнцыі па выніках саміту Расія-Еўрасаюз у Самары. Ён таксама дадаў, што не бачыць падставаў для забароны на імпарт польскага мяса.

“Калі б былі такія падставы, быў бы забаронены імпарт польскага мяса на тэрыторыі Еўрасаюзу”, - сказаў Бароззу.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што ніхто не будзе рабіць трагедыі з-за спазнення ў прыняцці новага паразумення аб супрацоўніцтве Расія-Еўрасаюз.

Нагадаю, што аднадзённы саміт Расія-Еўрасаюз праходзіў у расійскай Самары, у ім апроч Жозэ Мануэля Бароззу удзельнічала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі