Праца першай лініі сталічнага метро адноўленая
Цягнікі зноў пайшлі а 17.24.
Прычынай спынення стаў суіцыд пасажыркі: на станцыі “Парк Чэлюскінцаў” пад цягнік кінулася жанчына.
Як паведаміў БелаПАН памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, жанчына загінула. Яе асобу вызначаюць. На выгляд загінулай 50-60 гадоў.
Рух цягнікоў спыніўся а 16.14 і аднавіўся а 17.24. Такім чынам, перапынак у руху склаў адну гадзіну дзесяць хвілінаў.