Працаўнікі Ігналінскай АЭС маюць намер пераехаць у Беларусь
Больш за 500 супрацоўнікаў Ігналінскай АЭС, якую мусяць зачыніць да 1 студзеня 2010 года, у бліжэйшыя месяцы будуць звольненыя. Частка гэтых спецыялістаў збіраецца пераехаць у Беларусь, дзе будзе будавацца атамная станцыя. Пра гэта паведамляе "БалтИнфо" са спасылкай на начальніка аддзела персанала Ігналінскай АЭС Вайдаса Гарбоніса.