Працэс над праваабаронцам Леанідам Свецікам працягнецца ў панядзелак

15 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе працягнецца працэс над праваабаронцам Леанідам Свецікам. Ні пракурор, ні суд не патлумачылі абвінавачанаму ў распальванні міжнацыянальнай варажнечы сутнасць прад’яўленых абвінавачванняў. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё Леанід Свецік:

“Я не разумею, у чым мяне абвінавачваюць — суддзя не здолела мне патлумачыць. Я прасіў зрабіць гэта пракуратуру ў сваёй заяве — пракуратура таксама не змагла гэта зрабіць. Мы размаўлялі з адвакатам — з таго, што ёсць у справе, ён таксама не змог патлумачыць мне склад злачынства”.


У сувязі з гэтым Леанід Свецік заявіў хадайніцтва пра спыненне крымінальнай справы. Хадайніцтва абвінавачанага падтрымалі і трое пацярпелых.

Нагадаем, судовы працэс над Леанідам Свецікам пачаўся 10 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе. Працэс вядзе Галіна Урбановіч. Праваабаронцу абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі