Працэс над Шульманам пачнецца ў судзе Савецкага раёна Мінску 2 лютага

Слуханні крымінальнай справы кіраўніка прадзюсарскага цэнтра "Клас-Клуб ДК" Генадзя Шульмана пачнуцца ў судзе Савецкага раёна Мінску 2 лютага. Плануецца, што судовае паседжанне будзе адкрытым. Нагадаем, што Генадзь Шульман быў узяты пад варту 6 кастрычніка.

Па звестках БелаПАНа, кіраўніка прадзюсарскага цэнтра вінавацяць у завалоданні ў 2004—2008 гадах ашуканскім шляхам больш як 643 млн рублёў (ч. 4 арт. 209 КК) і злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК). Апошні эпізод датуецца 2002 годам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі