Працоўныя пенсіі павысяцца амаль на 10%

Памеры працоўных пенсій па ўзросце павышаюцца з 1 лістапада ў Беларусі ў сярэднім на 9,5%. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У выніку сярэдняя пенсія па ўзросце ў лістападзе складзе амаль 435 тысяч рублёў і павялічыцца ў параўнанні з кастрычнікам амаль на 38 тысяч. БЕЛТА адзначае, што такое рашэнне прынятае з мэтай павышэння ўзроўню матэрыяльнай забяспечанасці пенсіянераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі