Працу брусэльскага аэрапорта парушыла маланка
Здарэнне адбылося на трэці дзень новага, 2014 года.
Ад удару маланкі блакаваны міжнародны аэрапорт Брусэля "Завентэм".
У ім часова прыпыненыя ўсе віды дзейнасці, паведамляе сайт podrobnosti.ua са спасылкай на газету "Лібр Бельжык".
Увечары 3 студзеня на Брусэль абрынулася беспрэцэндэнтная для сезону навальніца. Моцная залева суправаджалася магутнымі маланкамі і грымотамі.
Фота — tourister.ru